Вясёлыя пакуты

Yury Arlou · · Series: Мои Упражнения в повседневной жизни

Вясёлыя пакуты

02.12.2023 10:45


Сёння на медытацыі быў вельмі прыгожы момант. Я прыйшоў у незнаёмы храм, каб правесці там адно з нядаўна пачатых Духоўных Практыкаванняў.

Як гэта часта бывае зімой у Польшчы, прама за асноўнымі вялікімі дзвярыма храма была ўсталявана шырма з шчыльнай тканіны, каб захоўваць цяпло, калі людзі выходзяць і заходзяць.

Я адчыніў дзверы і, пачуўшы гукі, што пачаліся незадоўга да майго прыходу імшы, спыніўся перад шырмай. У галаве мільганула думка зайсці пазней, калі імша скончыцца і будзе ціха. І як толькі я так падумаў, шырма распахнулася! За ёй стаяла жанчына, якая ўвяла мяне ўнутр храма і, стрэсваючы з маёй курткі снег, усміхаючыся сказала “Czekam dzisiaj na was wszystkich!” (“Чакаю сёння вас усіх!”)
І выйшла!)))

Канешне ж пасля такога “запрашэння” я застаўся на імшы да самага яе канца)).

Затым я пачаў медытацыю стоячы на каленях і паступова вырашыў, што можна ўвесь час правесці так. Тэкст Бібліі маўчаў і медытацыя ішла ў прыслухоўванні да знакаў вакол. Калені паступова пачалі балець – я ўжо даўно так доўга на іх не стаяў). Перада мной з вобразаў Хрыста быў толькі крыж з Ім распятым, і я пачаў задумвацца над пакутамі, як моцна яны кантрастуюць з тым, як Ён мяне зваў у храм. І гэта… цікавы кантраст. Мы запрошаны на пір з вялікай радасцю, але пры гэтым там будуць пакуты. Разуменне і прыняцце такога спалучэння мне пакуль што цяжка даецца. Госпад і пакуты, шчасце і пакуты. Ох, адчуваю, Вялікдзень у гэтым годзе будзе жорсткі ў сваім пазнанні, выглядае так, як быццам паступова мяне падводзяць да пражывання гэтай тэмы).

А потым адбылося наступнае (варта дадаць, што ўсё адбывалася з усмешкай і такім лёгкім гумарам унутры):

Прыкладна на сярэдзіне медытацыі жанчына, якая мыла падлогу ў касцёле, дайшла па чарзе да маёй лавы, і я ўстаў, каб вызваліць ёй месца. Гэта была вялікая памылка)). Калі я зноў паспрабаваў стаць на калені, то з нязвычкі адчуў такую моцную боль! Мне каштавала нямалых намаганняў застацца стаяць. У гэты момант я зноў паглядзеў на крыж і сказаў Яму: “Я ж магу ў любы момант сесці на лаву і спыніць гэтае пакутаванне, але Ты ва ўсім Сваім магутнасці чамусьці не мог спыніць сваё.” Пасля гэтай думкі калені сталі балець значна менш. А затым мне рэзка стала дрэнна ўнутры, не балюча, але з такім агульным дрэнным адчуваннем. Стала мутыць, з'явілася слабасць і г.д. Гэта адбылося вельмі хутка і было так дрэнна, што трэба было нешта тэрмінова рабіць. Я выпростаў спіну і з моцнай воляй “сказаў” арганізму прывесці сябе ў парадак. Я заўсёды так раблю ў выпадку вострай неабходнасці, гэта заўсёды працуе з любымі недамаганнямі. Вельмі моцную хвалю вобраза і пачуцця прапусціў знізу ўверх. Але арганізм не адрэагаваў! Ніяк! Вельмі дзіўнае адчуванне, як быццам нешта пагасіла гэты мой загад.

Я сеў на лаву, але лепш не стала). Успомніў пакуты св. Фаўстыны і падумаў: “Як жа ўсё-такі не слаба яна на працягу яе жыцця пакутавала! То, што я зараз адчуваю ўнутры, вельмі падобна на апісанне пакут у яе дзённіку. І яна таксама не магла іх кантраляваць і выбіраць… Толькі прысвячала Яму. Блін, як жа мне дрэнна! Ладна зря што-лі пакутую). Ісус, слухай, можа мне паспрабаваць прысвяціць гэта Табе, як рабіла Фаўстына? Здаецца, Ты казаў, што само намер палягчае твае пакуты… Я сапраўды не маю паняцця, як гэта робіцца, але калі Табе сапраўды ад гэтага будзе хоць чымсьці лягчэй, прымай).”

І ў гэты самы момант я ўсё зразумеў і ціха засмяяўся. Ён паставіў мяне ў становішча, калі я таксама не магу адмяніць сваіх пакут! Якія наіўныя былі думкі пра тое, што я магу сесці на лаву і спыніць боль не ўлічваючы ў моманце Яго волю. То, што Ён прыняў на сябе такія ж умовы, падпарадкоўваючыся волі Айца, гэта проста дзіўна. Разумець і памятаць пра гэта неверагодна важна.

Канешне ж пасля гэтых думак і высноў мне адразу стала добра і недамаганне знікла. Урок пройдзены). Не самыя прыемныя метады выкладання)). Хаця гумар і манера ўсё тыя ж.

Калі схіляў калена перад выхадам з храма, думаў пра тое, як цяпер дакрануцца каленам да падлогі і не ўпасці)). А потым пайшоў размінвацца і праганяць астаткі дрыжыкаў у арганізме).