Быць жанчынай

Nadya Rudyak · · Series: Two in a boat

Быць жанчынай

Нараджэньне Хрыстова. Дзень 2

Што такое быць Жанчынай?

Страшнае, краёугольнае пытаньне. Я стаю проста каля Свяшчэннай Раны. У мяне амаль няма сіл.

З гэтым пытаньнем я звяртаюся да Марыі.

Я вельмі доўга не магу знайсці з ёй кантакт. Яна расплываецца, не паддаецца. Я разумею, што гэта мой блок, мой страх.

Я стараюся ўспомніць яе. Якая яна? Я кажу ёй мыслена:

— Ты — увасабленьне раўнавагі. Ты — ідэальны баланс матэрыяльнага і духоўнага. Ад Цябе ва ўсе бакі распаўсюджваюцца святло і цяпло. У Тваім жыцьці было вельмі шмат працы і выпрабаваньняў, якія Ты, як і ўсе, прымала з годнасьцю, са смірэньнем і ўдзячнасьцю. Ты робіш сьвет лепшым проста тым, што Ты ёсьць. Сьвет становіцца лепшым дзякуючы Тваёй прысутнасьці.

Я выхаджу з медытацыі і раптам разумею: усё тое, што я ёй сказала, — гэта яе пасланьне мне пра мяне, тую, якой я была нараджаная, і якую не ведаю.

Та я, што была нараджаная Жанчынай.