Калі ты Мяне паверыш... #4

Каролина · · Series: Сотворение

Калі ты Мяне паверыш... #4

Мастацкія вобразы і лад мыслення ўзятыя з медытацый, якія Мне падарыў Гасподзь на працягу 30-тыднёвых ДУ.

Ты казаў: «Я прыйшоў кідаць агонь на зямлю, і як жа я хацеў бы, каб ён ужо распаліўся!».
Як доўга ў маёй душы было халодна і сыра. Ты дазволіў мне ўнутрана прыйсці ў самае цёмнае месца, дзе жыла мая галоўная перашкода на шляху да Тваёй любові — гэта было ўвасабленьне майго страху і нянавісці да сябе. Ты сказаў, што «тут агню не распаліць», і гэтыя Твае словы адгукнуліся ў мне тугою.
Праз нейкі час Ты зноў прывёў мяне сюды. І я ўжо спрабавала зберагчы маленькі тлеючы вугалёк, згорбіўшыся да зямлі ад ветру. Ты загадаў адкрыць яго. І тады, насуперак страху страціць вогнік, я даверылася Табе.
«Калі ты Мяне паверыш...» — паўсюль у Тваіх жэстах гучаў гэты лэйтматыў.
Агонь разгарэўся з такой сілай, што сагрэў зямлю.

У нашых з Табою сустрэчах было так многа схаванага, нераскрытага агню (які быў пагашаны), што ў той момант я нарэшце адчула, што ён павінен быць свабодным. Разам з ім прыйшло цяпло і святло ў тое месца, якое доўга было бязжыццёвым і прыгавораным.
Агонь — гэта дадзены мне Табою талент. На гэтым этапе жыцьця я бачу, што гэта талент да любога творчасьці.
Ты паказаў мне наглядны прыклад, як агонь можа вызваліць мяне ад навязаных рамак: я бачыла, як была акружана кольямі без шанцу выбрацца і як па іх гуляла палымя, спальваючы іх да зямлі.

Дзякуючы таму, што Ты вучыў мяне не баяцца агню, якога Ты заклаў у мяне, я прыняла сваю яркую творчую частку. І мае перажываньні сталі палівам для яшчэ большай яго сілы: нешта яго ціха і пяшчотна сілкуе, а нешта са траскам і іскрамі згарае.
Толькі б мой агонь асвятляў шляхі да Табе.