Будзь праслаўлены
Каролина · · Series: Сотворение

І ў смутку, і ў радасьці слава Айцу,
І Сыну і Святому Духу.
Ступені да пачатку або да канца —
Я не магу інакш,
Як толькі праслаўляць Цябе і дзякаваць
За тое, што цярпець няма сіл,
ані бачыць, ані чуць, ані гаварыць.
За тое, што час застыў.
За цяжар блажэнны дрэва Крыжа,
За сонца, што паліць зноем,
З пяском на зубах я праслаўлю Айца,
Тога, што так шчодры спакоем.
Хто вечна распяты і вечна жывы,
Будзь праслаўлены над усёй зямлёю.
У агонь пекла я з Табою зойду
І на Усход з Табою ўзнесуся.
За разарваныя раны, за моцныя рукі,
Прараслыя цвікі-кветкі.
За позірк, што паражае былыя пакуты,
Гасподзь мой і Бог, праслаўлены Ты.
За вецер пад крыламі, за ўраган,
За серпанцін і за трасу,
За хуткасьць удара па тармазах,
Праслаўлю голас Божага Духа
Святога, чый нраў невагомы і цвёрды,
Бяздонная крыніца ласкі,
За тое, што дазволіў мне стаць чацвёртай
У гарніле, дзе Ты — трохкратны.