Першае паняцце пра тое, што Бог існуе
Алiса · · Series: Истории из жизни 8-летней девочки

Мы з маёй мамай паехалі ў Будагова. Тут жывуць мае бабулі, прабабка і сваякі. У маім кішэні ляжала цукерка. Адна. Калі мы прыехалі, я вырашыла, што цукерку дам Жэне. Жэня мая лепшая сяброўка, напэўна, таму, што мы аднагодкі, і, напэўна, таму я вырашыла, што цукерку дам ёй. Як толькі я ўвайшла ў дом, я дала Жэне цукерку, мы абняліся. Дзень прайшоў цудоўна, мы сустрэліся таксама з Анісай, Алісай і шмат кім яшчэ. Калі мы выходзілі, бабуля дала мне пакет з цукеркамі. 10 цукерак. Многа.
Дома мы расказалі пра гэта тату. Тата тлумачыў мне, чаму я дала 1 цукерку, а атрымала 10, а я іх ела. Тады я не ведала, як гэта працуе. Аказалася, што Бог дае ўзнагароду за шчодрасць, але ўзнагарода значна большая, чым ты ўкладаеш. Я тады яшчэ падумала, што з грашыма, на жаль, так не атрымаецца. Тады я не ведала, што гэта магчыма. Тады ў мяне была мара пра багацце🤑, але цяпер я ведаю, што гэта нонсэнс.
Так мне ўпершыню паказалі, куды накіроўвацца.