Калі ты Мне паверыш... #1

Каролина · · Series: Сотворение

Калі ты Мне паверыш... #1

Я не шкадую пра гэта.

Не шкадую пра тое, што, калі распавяла пра свой намір ажыццявіць 30-тыднёвыя ДУ, сутыкнулася з несхваленнем. Вядома, Гасподзь ведае, навошта мне трэба было праз гэта прайсці. Бо, калі я ўжо была на палове шляху, толькі тады пачула падтрымку і — самае важнае — што чалавек заўважыў змены, што адбываліся ў мне.

Мне прыйшлося прайсці і праз уласныя сумневы. Я думала, што не справлюся. Патрабаваць ад сябе дадатковую гадзіну кожны дзень на такі доўгі тэрмін... Думала, што мне не хопіць дысцыпліны. Аднак адным з самых важных адкрыццяў пазней для мяне было тое, што здольнасць да дысцыпліны, рух волі і г.д. — усё адбываецца з Божай ласкі.
Нават усведамляючы, што я не змагу сама, самае вернае рашэнне — упаваць на Бога.
«Моцна штурхнулі мяне, каб я ўпала, але Гасподзь падтрымаў мяне...» Пс 117.

Я не шкадую пра тое, што дала Гасподзю згоду на суправаджэньне ў самыя цёмныя куткі ўспамінаў.

Я расла ўжо ў эпоху інтэрнэту, а значыць у паветры ўжо вісела той прысмак уседазволенасьці і разбэшчанасьці, усякай бякі, на якую можа павесціся дзіця/падлетак у інтэрнэце.

Добрая частка ДУ была прысвечана падрабязнаму прагляду ўсёй гісторыі хваробы — грахоўнасці. Гасподзь і Марыя вялі мяне ў тыя ўспаміны, якія я сама ад сябе хавала. Яны расчынялі мае язвы, дазваляючы бачыць, як моцна я запусціла свае траўмы і раны. І кожны раз. Зноў і зноў. Пыталі, ці гатовая я ісці далей. Вядома, я не была гатовая, я не разумела. Але я згаджалася. І гэты стан ім зразумелы: Марыя калісьці таксама вымавіла Сваё фіят. Хопіць аднаго даверу.

Мне было страшна, балюча і горка. Я б сказала, што Гасподзь паставіўся да майго згоды вельмі сур'ёзна і працаваў сапраўды канкрэтна. Часам і без анестэзіі. Прыводзячы ў рэальны час тыя ж сітуацыі і выклікаючы тыя ж рэакцыі, што некалькі гадоў таму, калі рана толькі была нанесена. Гасподзь і Марыя дазволілі мне ўбачыць некаторых маіх ценьавых асоб, убачыць ва ўсёй прыгажосці тое, як я падавіла прыгожае і як яно ператваралася ў парок, атручвала жыццё і мне, і блізкім.
Тут адбылася споведзь за ўсё жыццё, дзеля якой Гасподзь выцягнуў мяне з звыклай абстаноўкі ў горад і храм, у якім я ні разу не была і наўрад ці даведалася б пра яго ўвогуле.

І вось — я ўжо не адчуваю нянавісці да сваякоў, не адчуваю злосці і не жадаю помсты за дзяцінства і юнацтва; я не рэагую на людзей, якія сваім характарам і паводзінамі нагадваюць мне тыя гісторыі. Я ўжо не жыву ў пастаяннай напрузе і чаканні пагрозы.
«Спакусі мяне, Гасподзі, і выпрабуй мяне; расплаў нутра мае і сэрца маё...» Пс 25.

З першага дня Гасподзь паўтараў мне: «Калі ты Мне паверыш...», дапаўняючы Свае словы вобразамі неба, пасыпанага зоркамі, як у Авраама, ці лесвіцы, што ўздымалася ў неба, па якой падымаліся анёлы, а Ён стаяў і падаваў мне руку...

Я не шкадую пра тое, што паверыла Яму. Ён вызваліў мяне ад кайданоў. Мне больш не трэба змагацца за выжыванне. Гасподзь навучыў мяне жыць.
(І ведаю, што гэта толькі пачатак).