Жыццё без любові
Nadya Rudyak · · Series: Two in a boat

Лука 5 17-26 ("ўстань, вазьмі ложак твой і ідзі ў дом твой")
Жыццё без любові для мяне мука.
Дастойная ли я любові, калі я грашую?
Ты любіш мяне, калі я грашую? Калі паддаюся слабасцям? Калі здраджваю Табе?
Ты заўсёды будзеш на маім баку?
Ты мяне ніколі не пакінеш? Не выгнаеш мяне? Не адмовішся ад мяне? Не аддаш камусьці іншаму?
***
Я не адна. Я ніколі не была адна. Я ніколі не буду адна.
Мяне любяць так, як мне ніколі і не снілася. Навечна.
Госпад глядзіць на мяне пад такім вуглом і бачыць у мне нешта такое, што лічыць дзіўным і прыгожым. Ён бачыць мяне такой, якой я была Ім задумана. Гэта заўсёды ёсць у мне.
Я хачу навучыцца так бачыць.