Новая малітва

Yury Arlou · · Series: Мои Упражнения в повседневной жизни

Новая малітва

Кракаў
03.09.2023 21:01


Сёння пад час прабывання ў капліцы св. Фаустыны ў Лагеўніках да мяне самі сабой прышлі такія словы малітвы:

Пан і Сябра мой верны, прашу Цябе, узмацні ўва мне вернасць Табе і Тваёй Волі.

А затым прыйшло наступнае:

Каб кожная дадзеная Табой якасць служыла толькі Тваёй Славе.

І я пачаў адмаўляць гэтую малітву на ружанцовых пацерках.

Здаецца, Ён пачынае заклікаць да больш адказнай вернасці Яму. Сапраўды, гэта першы раз, калі я адчуў унутранае, а не знешняе жаданне паўтараць малітву, і такім чынам з кожным паўторам глыбей раскрываць сэнс яе слоў.