Кропка незвароту

Nadya Rudyak · · Series: Two in a boat

Кропка незвароту

#паміжмедытацыямі

Я заснула толькі пад раніцу ўсяго на некалькі гадзін, каб, прачнуўшыся, даведацца, што не прайшла на працы выпрабавальны тэрмін і павінна сысці на працягу месяца.

Яшчэ ўчора гэта было б катастрофай. Але не пасля гэтай ночы. Я зусім спакойная. Уверх-уніз. На відэазванку, дзе мне гэта сказалі, я - жывое ўвасабленне рэлаксу.

Пасля таго, Што я бачыла і перажыла, гэта проста пырскі і пена.

Я раптам з усёй выразнасцю разумею, што не буду шукаць новую працу. Хопіць з мяне. Пара ўжо перастаць упарта спрачацца і пачуць Яго.

Мяне ванітуе ад кода, сайтаў, званкоў. Гэта ўсё даўно не для мяне.

Я павінна, я хачу і я буду займацца людзьмі.

Я не паеду гэтай восенню за мяжу. Я правяду гэтую зіму тут, у сваім доме. Я буду гуляць у парку колькі мне хочацца, калі мне захочацца.

У мяне больш ніколі не будзе дэдлайнаў. Я больш ніколі нікуды не буду спяшацца. Калі я захачу паўдня сядзець і глядзець, як з дрэў ападае лісце, я зраблю гэта.

Я, нарэшце, зоймуся чымсьці творчым.

Так шмат кніг чакаюць, калі я іх прачытаю.

Я буду рабіць толькі тое, што сапраўды важна.

Важна для мяне і для Яго.

І нічога больш.

Нічога.

Больш.